Журналісты пад пільнай увагай



„Напярэдадні электаральных кампаній журналісты пад пільнай увагай,” – кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. БАЖ надалей фіксуе парушэнні правоў незалежных журналістаў. Гэта і „справа БелТА», дзе надалей застаецца абвінавачванай галоўны рэдактар партала Tut.by Марына Золатава, і шэраг штрафаў па артыкуле за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Але не толькі з выбарамі звязаны гэты ціск, як заўважае Барыс Гарэцкі.

Ціск пачаўся яшчэ да электаральных кампаній. Можа быць, з прыцэлам на гэтыя кампаніі. Можа быць, глабальна проста, тады, калі на пачатку мінулага года дзяржаўнікі зразумелі, што яны прайгралі інтэрнэт. Але напярэдадні прэзідэнцкіх ці парламенцкіх выбараў медыясектар становіцца важным для ўладаў, для грамадства. Нельга сказаць, што гэта толькі перадвыбарчая сітуацыя, але ўлады зразумелі, што яны прайгралі інтэрнэт, і спрабуюць адыграцца, пачынаюць кантраляваць.

2019 год Аляксандр Лукашэнка назваў перадвыбарчым. Своеасаблівую падрыхтоўку да электаральных кампаній пачалі як дзяржаўныя, так і апазіцыйныя структуры.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя