Журналісты польскіх выданняў занепакоеныя сітуацыяй у Курапатах
У Варшаўскім універсітэце дыскутавалі пра Беларусь. Імпрэзу арганізавала студэнцкая арганізацыя “Форум маладых дыпламатаў”. Пачаткова дыскусія мела быць прысвечаная Дню Волі, але падзеі ў Курапатах ў выніку захапілі тон. Намеснік галоўнага рэдактара парталу eastbook.eu Барташ Тэслаўскі зазначыў, што польскія журналісты, якія спецыялізуюцца на ўсходняй тэматыцы, занепакоеныя сітуацыяй.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава