Журналісты з Лунінца наведалі Гародню



Прадстаўнікі Лунінецкай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў наведалі Гародню ў межах абмену досведам паміж журналісцкімі філіямі. Гараденцы прадставілі сваім калегам два праекты ў межах выданняў Hrodna.life ды Grodno.in.

Пра сустрэчу журналістаў у Гародні распавядае кіраўнічка лунінецкай філіі БАЖ Алена Наскевіч:

– Для Беларускай асацыяцыі журналістаў важна, каб паміж рэгіёнамі была наладжана сувязь. Такія сустрэчы нас збліжаюць і дапамагаюць наладзіць кантакты, калі мы, знаходзячыся ў Лунінцы, можам наўпрост патэлефанаваць чалавеку, з якім ты знаёмы, з якім ты камунікаваў, таму ў першую чаргу – гэта наладжванне кантактаў. А па-другое, гэта, канешне, дзяліцца вопытам. Усё ж такі абласныя гарады развіваюцца хутчэй, чым мы – правінцыя.

На думку  кіраўнічкі гарадзенскай филіі БАЖ Вольгі Корсун, сустрэча адбылася толькі дзякуючы лунінецкім калегам.

– Сустрэча, якая адбылася ў Гародні, Лунінецкай філіі БАЖ разам з Гарадзенскай, – гэта была ініцыятыва нашых калег з Лунінца. Яны даўно хацелі прыехаць у Гародню. Пазнаёміцца з горадам. А таксама з нашымі журналістамі, з нашым досведам. Яны таксама хацелі пазнаёміцца з праектам “Гародня медыя-рум”, які мы рэалізуем. Мы імкнуліся зрабіць сустрэчу вельмі насычанай. У нас адбылася экскурсія па горадзе. Мы правялі некалькі майстар-класаў з нашымі гарадзенскімі журналістамі.

Пасля сустрэчы прадстаўнікоў дзвух журналісцкіх філій гараденцы запрасілі сваіх лунінскіх калег на адкрыццё фотавыставы на сацыяльную тэму.  

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя