“Журналісты за талерантнасць” праводзяць конкурс



“Журналісты за талерантнасць” праводзяць конкурс для супрацоўнікаў СМІ і рэдакцый. У яго рамках вызначаць лепшы матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых груп. Гэта размова хутчэй пра адказнасць СМІ, калі журналісты ўжываць карэктную мову ды не распаўсюджваюць мову варожасці.

Кіраўнік праваабарончай ініцыятывы „Журналісты за талерантнасць” Алег Ражкоў акрэсліў асноўныя мэты конкурсу, сярод якіх: падтрымаць журналістаў, што сёння пішуць на сацыяльную тэматыку.

-Лічым, што гэта не тое, каб абавязак, але гэта можа быць місія шмат якіх журналістаў праз такія тэмы распавядаць пра ўразлівыя групы. Дапамагаць людзям, якія знаходзяцца ў больш уразлівым становішчы, праходзяць праз гэтыя праблемы. Праз гэты конкурс мы хочам сказаць ім дзякуй за тое, што яны дапамагаюць людзям, знаходзяць рэсурс пісаць на гэтую тэму.

У рамках конкурсу таксама назавуць рэдакцыю году, якая ў 2022-ім у сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, ды вызначаць асобу года, якая зрабіла унёсак у абарону правоў уразлівых груп. Вынікі прэміі даведаемся 10 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя