Журналісты Зарубін і Заміроўскі выйшлі з ІЧУ пасля 15-сутачнага арышту
Карэспандэнты інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і партала tut.by Усевалад Зарубін і Вадзім Заміроўскі 1 лістапада выйшлі з ІЧУ ў Баранавічах пасля 15-сутачнага арышту.
Каля ізалятара іх сустракалі родныя, сябры і калегі.
Як паведамлялася, 30 кастрычніка са сталічнага ЦІП пасля 13-сутачнага арышту была таксама вызваленая карэспандэнт onliner.by Дар’я Спевак.
Дар’я Спевак, Усевалад Зарубін і Вадзім Заміроўскі былі затрыманыя ўдзень 17 кастрычніка падчас асвятлення маршу студэнтаў у цэнтры Мінска.
Спевак была асуджаная на 13 сутак арышту па абвінавачванні ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КоАП) і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП), а Зарубін і Заміроўскі па тых жа артыкулах — на 15 сутак арышту.