Жыхар Баранавічаў: Людзі на вуліцы без масак, усе ўстановы працуюць



Тэма каронавіруса знікае з інфармацыйнай прасторы на Берасцейшчыне. Але людзі не вераць у тое, што вірус знік і хворых стала менш.

Жыхары Баранавічаў, як і іншых раёнаў вобласці, амаль што ўжо не носяць маскі, не прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі і не карыстаюцца санітайзерамі, — распавёў спадар Аляксандр:

– Зараз знаходжуся ў Баранавічах. За навінамі асабліва ўжо не сачу, таму што ў прынцыпе ў нас горад жыве звычайным жыццём. Фактычна нікога не сустракаю ў масках, установы працуюць, усё адкрыта. Эпідэмія не можа быць у мінулым, бо вакцыну яшчэ не зрабілі. Але ізноў жа – улады праўды не кажуць, невядома, хварэюць паўторна ці не.

У Баранавічах ды Баранавіцкім раёне на дадзены момант афіцыйна зарэгістравана некалькі тысяч станоўчых тэстаў на Ковід-19. Агульная колькасць на Берасцейшчыне — 12 тысяч выпадкаў.

Беларускае Радыё Рацыя