Жыхар Барысава падрабіў пасведчанне ветэрана



Жыхар Барысава 1958 года нараджэння падрабіў пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Гэта высветлілася пасля таго, як мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння. У мужчыны пры сабе былі пашпарт і пасведчанне ветэрана баявых дзеянняў. Дакументы мелі аднолькавыя фотаздымкии, але розныя анкетныя дадзеныя. Апынулася, што другі дакумент падроблены.

Затрыманы распавёў, што знайшоў пасведчанне на вуліцы ў сакавіку. Праз некалькі месяцаў вырашыў ім скарыстацца. Уляпіў сваю фатаграфію, дамаляваў друк і выправіў анкетныя дадзеныя. Пасведчаннем мужчына карыстаўся ў грамадскім транспарце для бясплатнага праезду.

Дзеянні жыхара Барысава кваліфікаваныя як падробка пасведчання ў мэтах выкарыстанне такога дакумента. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.