Жыхар Бярозы абвінаваціў газету “Маяк” у хлусні
Жыхар Бярозы Вадзім Якушык абвінаваціў раённую газету “Маяк” і мясцовую ўладу ў хлусні.
У газеце паведамлялася пра пачатак будаўніцтва новага 60-кватэрнага дома ў цэнтры горада на месцы прыватных старых сядзіб. Нібыты зносіліся сядзібы па згодзе ўладальнікаў, якія атрымалі кампенсацыі.
На ўчастку Якушыка цяпер
Па словах Вадзіма Якушыка, яго згоды няма і па гэты дзень, і ён мае на руках дакумент на пажыццёвае валоданне сваім зямельным участкам.
Гаворыць Вадзім Якушык:
– Мы змагаліся і будзем працягваць змагацца супраць незаконнага адабрання ў нас участка па вуліцы Піянерскай у горадзе Бяроза. Дом быў знесены незаконна. Па Канстытуцыі пазбаўляць чалавека дома і зямлі нельга. У нас з жонкай двое дзяцей, адзін з якіх непаўнагадовы, другому – 19 гадоў. І жытла ніякага на дадзены момант у нас няма.
Судовыя цяжбы з сядзібу праглынулі сабраныя грошы на новы дом, а за прапанаваную кампенсацыю ў 12 тысяч долараў у Бярозе не купіш нават пакоя.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце