Жыхар Гародні з-за „няшчаснага” кахання разбіў сем машын
У абласным цэнтры пад гарачую руку 17-гадовага юнака трапілі некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных на ноч каля аднаго з дамоў па вуліцы Кляновай.
Пашкоджанымі аказаліся сем іншамарак, прычым малады чалавек іх адмыслова не выбіраў, не помсьціў за што-небудзь гаспадарам, а кіраваўся іншымі асабістымі намерамі, якія прымусілі хлопца спагнаць злосць на чужых машынах.
Першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Мікалай Сазон расказаў, што падазраваны нейкі час сустракаўся з дзяўчынай, але яна вырашыла ад яго сысці. Настойлівыя спробы вярнуць яе нічога не далі, і ўсё скончылася тым, што хлопец ужыў спіртныя напоі і на глебе непадзеленага кахання адарваўся за транспартных сродках ні ў чым не вінаватых людзей.
Падазраванага ўдалося затрымаць „па гарачых слядах”. Па артыкуле „хуліганства” распачатая крымінальная справа.
Паводле uvd.grodno.by
Фота ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама