Жыхар Іванаўскага раёна знайшоў у калодзежы абрэз
Жыхар Іванаўскага раёна знайшоў у калодзежы абрэз і боепрыпасы.
„Жыхар вёскі Моталь звярнуўся ў міліцыю 7 траўня і распавёў, што падчас чысткі студні ў двары выявіў абрэз са слядамі карозіі, а таксама тры патроны з карцеччу. Як дадзеная знаходка апынулася ў калодзежы, вясковец не ведае. Са слоў мужчыны, участак ён купіў некалькі гадоў таму – раней ён належаў іншаму чалавеку „, – распавяла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Берасцейскай вобласці Таццяна Каток.
Па дадзеным факце супрацоўнікамі Іванаўскага РАУС праводзіцца праверка. Спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз ўстановяць, ці прыдатна стрэльба і ці адносяцца патроны да боепрыпасаў.
