Жыхар Івацэвіч: Хворых і радню інструктуюць нікому нічога не гаварыць
У Івацэвічах з’явіліся хворыя на каронавірус. Праўда, гэтай інфармацыі няма чамусьці ў адкрытых крыніцах. А саміх хворых і радню інструктуюць нікому нічога не гаварыць, асабліва прэсе, кажа жыхар Івацэвіч, які не называе сябе па вядомых прычынах:
– Бацька і сын з Івацэвічаў. І з Косава два чалавекі. Ляжаць у інфекцыйным аддзяленні. Ёсць чалавек з райвыканкама. Толькі прозвішча не ведаю. Мяне здзіўляе, што няма ніякай інфармацыі па Івацэвіцкім раёне, як быццам там усё чыста!
Такая сітуацыя з утойваннем зноў жа прыводзіць да недаверу да інфармайцыйных дадзеных з дзяржаўных крыніц. Гэта якраз не заспакойвае, а наадварот можа выклікаць паніку, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю ва ўсёй рэспубліцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters