Жыхар Маларыцкага раёна забіў маці з-за бутэлькі віна



У Маларыцкім раёне 41-гадовы мясцовы жыхар абвінавачаны ў забойстве маці.

міліцыя

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, паводле матэрыялаў следства, 5 снежня ў вёсцы Гвозніца ў доме па месцы жыхарства паміж мужчынам і яго 62-гадовай маці здарыўся канфлікт. Падчас сваркі сын нанёс маці „не менш за сем удараў рукамі і нагамі, а таксама шкляной бутэлькай і жаночым ботам у вобласць галавы і цела”.

Суседзі, пачуўшы шум у доме, патэлефанавалі на 102. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі на месца, затрымалі сына пенсіянеркі. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення

Пацярпелую даставілі ў бальніцу, дзе 11 снежня ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла.

Мужчыну выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства), ён знаходзіцца пад вартай.

Паводле слоў абвінавачанага, ён стаў скандаліць з-за таго, што маці выпіла бутэльку віна, якую ён набыў за свае грошы.

Раней мужчына судзімы не быў. Жыве за кошт аплаты работ па гаспадарцы ў аднавяскоўцаў.