Жыхара Баранавічаў пакаралі за абразу Лукашэнкі



Суд Баранавічскага раёна і горада Баранавічы пад старшынством суддзі Іны Паўлоўскай разгледзеў крымінальную справу 50–гадовага Віталя Корсака.

Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Суд пастанавіў па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.