Жыхара Магілёва асудзілі за каментары на адрас Лукашэнкі
14 гадоў таму
Суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
Падрабязнасцяў крымінальнай справы пакуль няма, вядома толькі, што магілёвец пакінуў каментар пра Лукашэнку ў адным з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.
вясна