Жыхара Магілёва, які вярнуўся з Польшчы дамоў, асудзілі да трох гадоў калоніі



Жыхара Магілёва, які вярнуўся з Польшчы дамоў, асудзілі да трох гадоў калоніі.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 ліпеня вынес прысуд Аляксандру Кулікову. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі  і паклёпе на яго.

У траўні ўжо пасля ўзбуджэння крымінальнай справы, Кулікоў выехаў у Польшчу, дзе прабыў каля месяца, піша MAYDAY.TEAM.

Затым яму патэлефанавала састарэлая маці, якая паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы і пагражаў вышукам сына. Было абяцана, што калі Кулікоў вернецца, яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.

Праз нейкі час Кулікоў вырашыў вярнуцца ў Беларусі і быў затрыманы.

Суд прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: ПЦ „Вясна”