Жыхара Мастоўскага раёна затрымалі за спробу ўступіць у Полк Каліноўскага



Жыхар Мастоўскага раёна затрыманы за спробу ўступіць у Полк Каліноўскага. Пра гэта паведамляе прэс – служба МУС. На 28-гадовага мужчыну пачалі крымінальную справу па артыкуле за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні.

Паводле інфармацыі МУС, у студзені затрыманы напісаў у чат-бот палка аб тым, што хоча ўступіць у яго. У адказ ён атрымаў інструкцыі, аднак выканаць іх не змог, бо быў затрыманы.

Полк Каліноўскага – падраздзяленне Узброеных сіл Украіны, укамплектаванае беларускімі добраахвотнікамі. МУС яно прызнана экстрэмісцкім фармаваннем.

reform.by