Жыхара Наваградка затрымалі за каментар у Telegram пра зброю
Жыхара Наваградка Руслана Кузміча затрымалі за каментар у Telegram пра зброю. Яму пагражае да 6 гадоў калоніі. Руслану Кузьмічу 38 гадоў, жанаты, дзяцей няма. Працуе слесарам-электрыкам у прыватнай фірме.
Як расказала жонка Руслана Анастасія, мужа затрымалі 6 кастрычніка. Яго вінавацяць паводле новага артыкулу Крымінальнага кодэксу “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Даслоўна каментару мужа Анастасія не ведае, але “гэта літаральна некалькі слоў”. Пра змест абвінавачання яна даведалася з дзяржаўнага тэлебачання. Там паведамілі, што Руслан пакінуў каментар у “экстрэмісцкім” тэлеграм-канале. Пад відэа з выявай невядомага чалавека са зброяй ён напісаў нешта кшталту: “Час і нам брацца за зброю”.
Руслана Кузьміча двойчы судзілі летась за ўдзел у акцыях у Наваградку.
