Жыхарка Бярозы шукае вінаватых у зносе забудоў на яе ўчастку
Бярозаўская жыхарка Аксана Якушык пасля развалу сваіх забудоў на яе зямельным участку звярнулася з скаргамі ў Следчы камітэт, пракуратуру Бярозаўскага раёна і да начальніка Бярозаўскага РАУС. І нават схадзіла да яго на прыём. А таксама напісала ў кнігу скаргаў аддзела за тое, што супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся на сядзібе ў першы дзень бясчынства, не аказалі ёй дапамогі, кажа Аксана Якушык:
– Прашу правесці праверку па факце незаконнага самаўпраўства супрацоўнікамі Бярозаўскага ЖКГ. Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за нанесены матэрыяльны ўрон пры зносе дома. Судовыя прыставы павінны былі прыехаць і апісаць маёмасць, вывезці ўсё. З начальнікам міліцыі РАУС размаўляла на конт гэтага, кажу: вы можаце мне паабяцаць, каб там ніякіх дзеянняў не праводзілася? Ён кажа: так, добра, але лепш вам ехаць да пракурора. Цяпер я разумею – ён мне захаворваў зубы. Пакуль я ў яго сядзела, яны там зносілі ўсё далей.
Паводле Аксаны Якушык, гэта ўсё робіцца работнікамі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад патранажам супрацоўнікаў міліцыі.
Беларускае Радыё Рацыя