Жыхарка Быхаўскага раёна абвінавачваецца ў катаванні трохмесяцавага сына
Пачата расследаванне крымінальнай справы 24-гадовай жыхаркі Быхаўскага раёна, якая абвінавачваецца ў збіванні немаўляці.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, устаноўлена, што абвінавачваная з 8 па 10 сакавіка 2018 года, будучы ў нецвярозым стане, знаходзячыся дома, збівала свайго трохмесячнага сына. Факт збівання выявілі ўрачы падчас планавага медыцынскага агляду.
У дачыненні да жанчыны распачата справа па п. 1, 3 ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, здзейсненае ў дачыненні да заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, спосабам, які носіць характар катавання). Затрыманай выстаўлена абвінавачанне, да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Па крымінальнай справе прызначаны комплекс судовых экспертыз, у тым ліку судова-псіхіятрычная экспертыза ў дачыненні да абвінавачванай для вызначэння яе здольнасці ўсведамляць фактычны характар зробленага і несці адказнасць на агульных падставах.