Жыхарка Чарнігава: Нельга верыць расейцам



Ва Украіне каментуюць удзел расейскіх вайскоўцаў ў святкаванні беларускага Дня Незалежнасці, што мае адбыцца ў Менску 3 ліпеня.

13516501_1232424473448480_2308369553311501977_n

Фота svaboda.org

Нагадаем, што напярэдадні ў беларускай сталіцы адбыліся маштабныя рэпітыцыі параду, прытым дэсантнікі з Міністэрства абароны РФ прайшлі па праспекту Пераможцаў асобнай калонай. Вось тыповыя меркаванні жыхароў Чарнігава:

– Усё, што датычыць расейскіх вайскоўцаў, можа несці пагрозу. Нельга верыць ні абяцанням расейцаў, ні іх гарантыям. Беларускі прэзідэнт робіць вельмі вялікую памылку, што можа дорага каштаваць беларусам.

– Гэта можа быць адзнака такой жа ўзаемнай любові беларускай і расейскай эліт, перадавер дзяржаўніцкіх функцый. Гэта як сцяжок, што вось тут ёсць пэўная колькасць расейскіх штыкоў.

Паводле ўкраінскіх назіральнікаў, падчас анэксіі Крыма ў 2014 годзе прысутнасць на паўвостраве расейскіх вайсковых базаў і вызначыла лёс паўвострава.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя