Жыхарка Пінска: Людзі ў чаканні чагосьці кепскага, у тым ліку авіяналётаў і артабстрэлаў
Узмацненне памежных войскаў на Берасцейшчыне, стварэнне блок-пастоў на пераходах беларуска-украінскай мяжы ды з’яўленне інфармацыі пра магчымыя дыверсіі ў гэтым рэгіёне і без таго напружваюць стан мясцовых жыхароў.
“Атмасфера вельмі складаная”, – гаворыць грамадская дзяячка з Пінска:
–Атмасфера гнятлівага страху, трывогі і чакання чагосьці кепскага, у тым ліку авіяналётаў і артабстрэлаў, верагодна, ва ўсіх. Гнятлівая атмасфера адчуваецца паўсюль – у размовах, у крамах, у дамах, на лавачках. Людзі разумеюць непазбежнае, людзі імкнуцца падрыхтавацца да таго, да чаго немагчыма падрыхтавацца. Неверагодна цяжка ўсім.
Суразмоўца дадае, што заўважна, як змяніўся настрой людзей і паводзіны нават у тых, хто спрабуе не выказвацца пра вайну ва Украіне. Гэтая трагедыя моцна закранула беларуска-украінскае памежжа, – адзначае яна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by