У Камянцы больш не будзе смуроду



Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў закрытага тыпу ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва ў горадзе Камянец Берасцейскай вобласці падыйшло да завяршэння. Сума фінасавання праекту склала больш за два мільёны еўра. Кіраўнік прадстаўніцтва Сумеснага тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы Транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013 па Берасцейскай вобласці Максім Алданаў адзначыў, што турыстаў у Беларусі больш не будуць сустракаць непрыемныя пахі:

– Калі вы едзеце ў бок Каменца, то час ад часу, пры адпаведнай ружы вятроў, пры ўездзе ў Каменец у машыну ці аўтобус залятаюць пахі, якія ідуць ад палёй фільтрацыі. То цяпер пасля рэалізацыі гэтага праекту „Ачышчальныя збудаванні закрытага тыпу” такога ўжо не будзе. Новыя ачышчальныя збудаванні цалкам дазволяць без палёў фільтрацыі праводзіць ачыстку сцёкавых водаў.

„Гэта дазволіць выпускаць ваду непасрэдна ў раку, якая будзе цалкам пазбаўленая ўсялякіх пахаў,” – дадаў Максім Алданаў.

Беларускае Радыё Рацыя