Жыхароў Менску асудзілі за ўдзел у маршах па іх фота ў інстаграме
15 гадоў таму
Рэпрэсіі ў Беларусі. У судзе Фрунзенскага раёна Менску за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Антона і Насту Нікіціных. У пастанове суда адзначаецца, што яны павінны былі ведаць пра незаконнасць удзелу ў масавых мерапрыемствах, бо гэта тлумачылася ў апублікаваным выступе генпракурора, а таксама ў дзяржаўных СМІ.
Як піша ПЦ Вясна, Нікіціных ідэнтыфікавалі па фота ў інстаграме. Да суда Антона ўтрымлівалі пад вартай, а Анастасія была на волі пад закладам. У выніку суддзя Млечка прызначыў ім па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Пасля абвяшчэння прысуду Антона вызвалілі з-пад варты.
Беларускае Радыё Рацыя