Жыхарцы Смаргоні прысудзілі два гады „хіміі” за „абразу прадстаўніка ўлады”
У невялікім раённым цэнтры на Гродзеншчыне гэта ўжо дзявяты „палітычны” прысуд пасля жніўня 2020-га.
Справу Таццяны Янкоўскай разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, адзначае „Вясна”.
Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што ў каментары ў адным з тэлеграмканалаў да публікацыі пра начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмалінскай напісала: „Кто-то ж „т…ну” замуж взял”.
Гэты выраз судом быў расцэнены як абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя для Таццяны Янкоўскаў прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што ў Смаргоні гэта ўжо дзявяты пасля мінулагодніх выбараў прысуд, які адносіцца да палітычна матываваных.