Жыхару Гомеля далі тры гады калоніі за «гвалт» над міліцыянтам



ў Гомелі вынеслі прысуд 46-гадоваму Віктару Прусаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя абавязаў яго выплаціць 1500 рублёў на карысць пацярпеламу «Пятрову»: яго асоба залегендаваная. Таксама Віктар Прусаў мусіць выплаціць дзяржпошліну памерам 87 рублёў, паведамляе «Вясна».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме праз хадайніцтва з боку абвінавачання, каб гарантаваць бяспеку пацярпелых супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што Віктара Прусава затрымалі 27 верасня мінулага года падчас адной з пратэсных акцый у Гомелі, у Ізалятары яму паведамілі пра завядзенне крымінальнай справы за супраціў супрацоўнікам міліцыі (арт. 363 Крымінальнага кодэкса). Затым справу закрылі, аднак пракуратура вярнула яе на даследаванне, падчас якога эпізод перакваліфікавалі па артыкуле 364. Віктара зноў узялі пад варту 17 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя