Жыхару Гомеля пагражае год калоніі за абразу грамадзяніна Лукашэнкі
Суд Хойніцкага раёна пачаў разглядаць крымінальную справу па артыкуле аб абразе прэзідэнта ў дачыненні да жыхара Гомеля Аляксея Раманава.
28 ліпеня ў Хойніках на пікеце ў падтрымку Святланы Ціханоўскі, валанцёраў выбарчага штаба якой ён быў, Раманаў негатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку.
У справе адзначана, што Аляксей Раманаў, «маючы намер публічна абразіць прэзідэнта, наўмысна вымавіў словы і фразы, якія, згодна з экспертызай, утрымліваюць негатыўную ацэнку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі».
Раманаў прызнаў сябе вінаватым, але толькі ў тым, што абразіў грамадзяніна Лукашэнку, а не прэзідэнта. «Прэзідэнта не абражаў. Таму што не лічу Лукашэнку прэзідэнтам, ён нелегітымны», – сказаў Аляксей Раманаў Радыё Свабода. Судовы працэс па патрабаванні пракурора праходзіць у закрытым рэжыме.
Абвінавачванне просіць суд пакараць Раманава пазбаўленнем волі на адзін год ва ўмовах калоніі. Адвакат абвінавачанага ўпэўненая, што яго правіна цягне не больш чым на штраф.
Рашэнне суда будзе абвешчана 18 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя