Жыхары 32 краін прачыталі верш Караткевіча па-беларуску



Гэтая акцыя прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Беларуская кампанія Gurtam, якая мае шырокую геаграфію партнёраў ва ўсім свеце, падрыхтавала відэаролік «32 акцэнты беларускай мовы». Людзі з розных месцаў планеты чытаюць па-беларуску верш  «Дзе мой край» – Беларуская песня. Як гэта атрымалася між іншым у кенійца, немца ці літоўца, можна паслухаць у змешчаным у інтэрнэце роліку.

Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі да Дня роднай мовы, амаль ні ў каго не атрымалася запісаць урывак з аднаго дубля, але ў выніку выйшла зусім нядрэнна. Партнёры з Афрыкі распавядалі, што відэакамеру для запісу прыйшлося везці ледзь не з суседняй вёскі.

Беларускае Радыё Рацыя