Жыхары Баранавіч скардзяцца на працу камунальшчыкаў
Жыхары вуліцы Прамысловай у Баранавічах звярнуліся з заявай да свайго дэпутата абласнога Савета Васіля Сухаверхава. Пад заявай падпісаліся каля 50 чалавек з просьбай дапамагчы ва ўпарадкаванні іх вуліцы, кажа грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус:
– Вулічнага асвятлення няма. Няма дзіцячай пясочніцы і няма ходнікаў. Няма дзе людзям хадзіць. Ходзяць па праезнай частцы.
Паводле Мікалая Чарнавуса, кошты камунальшчыкаў увесь час растуць. І людзі больш не хочуць цярпець неўпарадкаванасць іхняга быту. Яны лічаць, што за 30 гадоў пасля засялення вуліцы, яны з ліхвой выплацілі дзяржаве і на асвятленне, і на пясочніцы, і на тратуры.
Беларускае Радыё Рацыя
