Жыхары Баранавічаў друкуюць маскі на 3D-прынтары



Маскі на 3D-прынтары друкуюць жыхары Баранавічаў Аляксандр Пшанічны і Сяргей Кузняцоў.

З прычыны каронавіруснай інфекцыі медыкам не хапае сродкаў індывідуальнай абароны. Аляксандр Пшанічны распавёў падрабязней, як узнікла ідэя дапамагчы медыцынскім супрацоўнікам:

– Чытыючы навіны наконт віруса, абапіраючыся на замежны досьвед, у прыватнасці ЗША, Еўропы, з’явілася ідэя з маскамі. У Амерыцы ёсць падобны рух. Людзі збіраюцца, арганізоўваюцца ў групы і дапамагаюць медустановам тым ці іншым чынам.  

Аляксандр Пшанічны і Сяргей Кузняцоў плануюць зрабіць некалькі соцень масак. Але ўся праблема пакуль палягае ў наяўнасці матэрыялаў. Кошт пластыку на сотню вырабаў — каля 150 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя