Жыхары Баранавічаў – пра валютны крызіс
Новы рост валюты залежыць не ад нас, – кажуць жыхары Баранавічаў. Дрэнна, калі палітыка кіруе эканомікай. А эканоміка нашай дзяржавы стала так моцна залежаць ад Расеі. Вінавата ў гэтым кіраўніцтва, лічаць гараджане:
– Ад нас, простых грамадзян, мала што залежыць. Думаю, урад мусіць рэгуляваць гэтыя пытанні. Мы працуем, але наш заробак адносна даляра ўвогуле абрынуўся.
– Такога бясчынства, як зараз, яшчэ ніколі не было! Мы нават не ўяўляем як нам жыць далей. Зараз улады працуюць супраць нас.
– Дзяржава хоча наварыцца на людзях, вось і ўсё. Усё, што прывозіцца з Беларусі ў Расею, там танней у два-тры разы. А для сваіх – у тры разы даражэй. Як гэта разумець?
– У эканоміку дзяржава лезці не павінна.
Адзначым, што за апошнія паўтара месяца беларускі рубель абясцэніўся больш, чым на 30 працэнтаў. У многіх рэгіёнах надалей праблема з замежнай валютай у абменніках.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота udf.by