Жыхары Белаазёрска дамагліся рамонту дарогі
Жыхары Белаазёрска нарэшце дамагліся станоўчага выніку наконт рамонту вялікай дзіркі ў дарожным пакрыцці на каналізацыйнай сетцы перакрыжавання дзвюх вуліц.
Паўтары гады яны дамагаліся ад розных устаноў вырашэння праблемы. Пад заявамі ў праўладныя структуры падпісалася тысячу чалавек, кажа актывіст кампаніі “За наш горад”, намеснік старшыні Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай парты (грамада) Валянцін Лазарэнкаў, які прымаў удзел у вырашэнні гэтага пытання:
— Толькі тады, калі мы звярнуліся да прэм’ер-міністра, у службу МУС у Менск, і нават у Народны кантроль. Станоўчы вынік — гэта прыбыццё прадстаўніка абласнога ДАІ, які вынес папярэджанне ЖКГ Белаазёрска, каб яны зрабілі усё, як трэба па ГОСТ-ах. Чаго мы і дамагаліся.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, чаму ўлады не маглі зрабіць гэта самі на працягу дзесяці гадоў – застаецца гістарычнай даведкай. Трэба адзначыць, што і астатнія дарогі ў горадзе патрабуюць рамонту. Але чыноўнікі хаваюцца за адказам: “няма грошай”. Пытанне: А дзе грошы? — застаецца адкрытым.
Беларускае Радыё Рацыя