Жыхары Берасцейшчыны баяцца жыць на Радзіме



З прычыны пагрозы пераследу ўдзельнікі пратэстаў на Берасцейшчыне ў жніўні мінулага году працягваюць з’язджаць з краіны. На радзіме яны не адчуваюць сябе ў бяспецы, а таксама разумеюць, што перамены так хутка, як хацелася б не прыйдуць, – распавялі яны самі:

„Спачатку ўсё было проста выдатна: шмат новых людзей, шмат цікавых людзей, і ўсе прыязныя, ва ўсіх агульная справа. Гэта ўпринцыпе нікуды не дзелася, але за кошт таго, што з часам градус пратэстаў спаў людзі перасталі выходзіць на вуліцы, а рэжым пачаў ціснуць людзей. Пасля гэтага стала куды страшней”.

Цягам году было арыштавана ці прайшло праз крымінальныя палітычна матываваныя справы больш за паўтысячы берасцейцаў. Звыш 150 чалавек прызнаныя на Берасцейшчыне палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя