Жыхары Берасцейшчыны – пра новыя цэны на паліва
13 студзеня першы раз у гэтым годзе ў Беларусі падняліся цэны на бензін і дызельнае паліва.
У мінулым годзе апошняе падаражэнне адбылося 1 кастрычніка. Цяпер аўтамабілі для беларускіх людзей не раскоша, а неабходнасць. Таму калядны сюрпрыз ад дзяржавы жыхары Берасцейшчыны ўспрынялі з абурэннем:
– Заробак, я маю на ўвазе калгасніка, за 2 мільёны, а з гэтымі цэнам – не выжыць. Яны па сваіх акладах цэны ўсталёўваюць, я так разумею, а не па калгасных. Тую мінімальную, як яны называюць, 2 мільёны 100 тыс. рублёў, калі пералічыць на паліва, то што б я купіў. А трэба за ўсё заплаціць.
– Будзе ўсё складаней – і на гаманец, і на ўсё іншае. З кожным днём усё складаней жыць. Цэны растуць не днямі, а гадзінамі, а заробак на адным месцы. А часам і памяншаецца.
– Мы і так ездзім толькі тады, калі вельмі патрэбна, проста так мы не ездзім – пешкі ходзім.
Паводле слоў эканаміста, паколькі цяперашняе падаражэнне паліва не павялічана прапарцыйна ўзроўню роста даляра, трэба чакаць неўзабаве новых павышэнняў на бензін і дызель.
Беларускае Радыё Рацыя