Жыхары Берасця: Спынім незаконную будоўлю разам!
Ужо больш за чатыры месяцы працягваецца барацьба жыхароў Берасця і Берасцейскай вобласці супраць будаўніцтва завода па вытворчасці акумулятараў.
„Запуск гэтага прадпрыемства пагражае экалагічнай катастрофай усяму нашаму рэгіёну. Спыніць будаўніцтва, якое ідзе з грубейшымі парушэннямі закона можна. Для гэтага патрэбна наша салідарнасць і рашучыя дзеянні ўсіх, каму неабыякавыя экалагічная сітуацыя ў краіне і будучыня нашых дзяцей”, – гавораць аўтары звароту.
Праціўнікі будаўніцтва шкоднай вытворчасці заклікаюць усіх неабыякавых:
– Далучайцеся да ініцыятыўнай групы «Не заводу АКБ» у Берасці і бярыце ўдзел у мітынгах, пікетах, флэш-мобах і пэрформансах, мэта якіх – прымусіць улады перагледзець сваё рашэнне аб будаўніцтве завода;
– Збірайце інфармацыю аб экалагічнай сітуацыі ў тых раёнах Беларусі, якія ўжо пацярпелі ад «дзейнасці» прадпрыемстваў па вытворчасці акумулятарных батарэй або ператварыліся ў шматгадовыя магільнікі свінцовых адходаў пад адкрытым небам;
– Падтрымайце барацьбу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
Мы просім усіх неабыякавых грамадзян Рэспублікі Беларусь і нашых суайчыннікаў за мяжой прыняць удзел у арганізацыі збору сродкаў. Грошы спатрэбяцца для падрыхтоўкі акцый пратэсту супраць будаўніцтва завода, выраб плакатаў і інфармацыйных матэрыялаў, аплату магчымых штрафаў актывістаў, а таксама для працы супрацоўнікаў ліцэнзаваных сертыфікаваных лабараторый на месцы адбору пробаў і правядзенне аналізаў на забруджаных тэрыторыях.
Сродкі можна пералічыць на картку Belarusbank 5470 8700 5561 2218 04/20 Mastercard.
– Дапамажыце максімальна шырока распаўсюдзіць інфармацыю пра пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода і наступствах яго магчымага запуску, а таксама – пра збор сродкаў і бліжэйшых акцыях. Мы заклікаем да салідарнасці грамадскіх актывістаў, блогераў і журналістаў.
– Дзяліцеся сваімі ідэямі і прапановамі – кожная з іх будзе пачута.
– Звязвайцеся з каардынатарамі ініцыятыўнай групы «Не заводу АКБ» у горадзе Берасці і далучайцеся да нас.
Падрабязная інфармацыя:
Наш сайт: www.stopzavod.by
Тэлеграм канал (навіны) – Не заводу АКБ @stopzavod або https://t.me/stopzavod
Тэлеграм (група) -Не заводу АКБ ў Брэсце – @ stopzavodby або https://t.me/stopzavodby
Інстаграм – @stopzavod або https://www.instagram.com/stopzavod/
Аднакласнікі – Брэст супраць свінцу !!! https://m.ok.ru/stopzavod
Фэйсбук – Брэст супраць будаўніцтва завода свінцовых АКБ https://www.facebook.com/groups/168788820292870/
Вконтакте – Брэст супраць свінцу https://vk.com/brestprotivzavoda
Будзем разам – і Беларусь стане вальней, чысцей і здаравей! Наша выратаванне ў нашых руках!
Беларускае Радыё Рацыя