Жыхары Бярозаўкі звярнуліся да мясцовых уладаў з нагоды апошніх падзеяў у краіне



Жыхары горада Бярозаўка накіравалі ў мясцовы гарвыканкам зварот да мясцовых уладаў. Пад зваротам меньш чым за два дні падпісаліся 800 жыхароў дзесяцітысячнага горада.

Яны просяць мясцовыя ўлады выказаць сваю пазіцыю адносна вынікаў выбараў і дзеянняў сілавікоў, якія адбываліся ў наступныя дні. Зварот з подпісамі ў гарадскую адміністрацыю аднесла група грамадзян, сярод якіх быў і мясцовы грамадскі актывіст – Сяргей Пантус:

– Патрабавалі мы тое, што патрабуюць сёння па ўсёй Беларусі, – гэта адстаўка ўрада, адстаўка парламента, які прыняў пастанову аб адэкватнасці дзеянняў АМАПу падчас разгону мірных пратэстаў. Адстаўка судоў, якія выносяць несправядлівыя і пазазаконныя прысуды людзям, якія выходзілі на пратэсты. Зразумела, адстаўка ЦВК, які сфальшаваў выбары, і асабіста Лідзія Ярмошына. Адстаўка ўжо нелегітымнага прэзідэнта.

Акрамя таго, што грамадзяне чакаюць ад уладаў адказы на ўсе гэтыя пытанні, яны яшчэ і патрабуюць сустрэчы кіраўніка Бярозаўскага гарвыканкама Валерыя Яводзіка з жыхарамі горада.

 

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя