Жыхары Бярозы хочуць асветленых у начны час вуліц
Жыхары Бярозы жадаюць асветленых у начны час вуліц. Яны ахвотна падпісваюцца пад заявай, якую прапаноўвае ім сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кіраўнічка Бярозаўскай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Таццяна Тарасевіч.
Актывістка лічыць, што вуліцы павінны быць уначы асветлены, не трэба эканоміць на здароўі і бяспецы гараджан:
— І ісці небяспечна і ямы ёсць на дарогах ды ходніках. Можна трапіць кудысьці. Можна сустрэцца з непажаданым чалавекам, які мае нядобрыя намеры. Ёсць статыстыка сусветная: чым больш асветлены вуліцы, тым менш злачынстваў, бо злачынцы туды ідуць, дзе цямней, дзе іх ніхто не ўбачыць і не будзе сведак.
Паводле Таццяны Тарасевіч, збор подпісаў працягваецца. Заява з калектыўнымі подпісамі будзе бліжэйшым часам накіравана ў Бярозаўскі райвыканкам.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
