Жыхары Бярозы: Мы – асобная дзяржава
Прапанову расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева аб больш шчыльнай інтэграцыі Беларусі з Расеяй жыхары Бярозаўскага раёна ўспрынялі як прапанову далучэння Беларусі да Расеі. Шэраговыя грамадзяне амаль адзінагалосна сказалі “не”. Яны не бачаць у Расеі надзейнага партнёра і наогул лічаць, што трэба жыць самастойна, кажуць людзі:
– Канешне, не. Катэгарычна супраць! Толькі Еўразвяз. Гадоў 20 таму трэба было ўвайсці, хоць людзьмі былі б.
– Вы што, здзекуецеся? Канешне, не. Навошта? Мы – асабная дзяржава.
– Я – за незалежную Беларусь.
– Мы не згодныя. Нам лепш ісці на Захад.
– Як наш калгас быў асобна, то было вельмі добра. А як аб’ядналі, то нашу вёску зусім занядбалі. Нам трэба жыць самастойна.
А яшчэ людзі баяцца крымскага сцэнару. Яны не жадаюць бачыць на сваёй тэрыторыі „зялёных чалавечкаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Xinhua / Global Look Press