Жыхары Бярозы пра выбары



Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага. Датэрміновае галасаванне пачынаецца 12 лютага. Але жадаючых прыняць удзел у выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы няшмат. Маніпуляцыі ўлады з выбарамі прывялі да таго, што многім бярозаўчанам яны перасталі быць цікавымі. Людзі ўпэўнены, што ўлада назначае патрэбных дэпутатаў, якія будуць верна служыць уладзе, гавораць жыхары Бярозы:

Абсалютна безсэнсоўна.

Я нават не ведаў, хто яны будуць.

Пайду.

РР: А ведаеце сваіх кандыдатаў?

— Наркевіч і яшчэ нейкая жанчына.

РР: Наркевіч у абласны савет, гэта былы старшыня райвыканкама. Вы яму давяраеце? Будзеце галасаваць за яго?

Напэўна.

Не. Я сам чарнобылец. Льготы адмененыя цалкам. Маёй бабулі 74 гады, і льготы нават ёй адмянілі. Ніколі ў жыцці не было ніякай дапамогі. Я не паважаю і паважаць не буду.

На выбары я не пайду. Дэпутатаў прызначае улада. Я нават кандыдатаў не ведаю і ведаць не хачу.

Было немала такіх, хто пры слове “выбары” моршчыўся, як ад зубнога болю, і не жадаў гаварыць. 20 з лішнім гадоў выбарчых фальсіфікацый далі свой плён.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя