Жыхары Бярозы пра захаванне свята Кастрычніцкай рэвалюцыі
Беларусь застаецца апошняй краінай Савецкага Саюза, дзе адзначаецца Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. Тон у гэтым задае Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць рэвалюцыю не пераваротам, а святам міру і правоў чалавека, святам нацыянальнага адраджэння і самавызначэння.
Гэтую тэзу падхапіла Міністэрства працы, калі адмаўляла хрысціянскім дэмакратам у пераносе выходнага з 7-га на 2-га лістапада, на Дзяды. Жыхары Бярозы па-рознаму ставяцца да захавання ўладай свята Кастрычніцкай рэвалюцыі:
– Якое зараз жыццё?! Накалолі нас па поўнай праграме.
– У нас начальства зверху лепш ведае. Чым больш выходных – тым больш мы адпачываем.
– Як гэта свята можна адзначаць?
– Выйдзем са сцяжкамі, вып’ем, каб не замёрзнуць, а пасля прыйдзем дадому, сядзім за стол і будзем гуляць – вось так яны адзначаюць гэтае свята.
– Які нармальны чалавек можа святкаваць дзень Кастрычніцкага перавароту?!
– Канешне, лепш адзначаць Дзень памяці продкаў.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь мудра паступіла, пакінуўшы гэта свята ў нашай гісторыі. Паводле свядомых грамадзян, Кастрычніцкі пераварот прывёў да рэпрэсій і гібелі мільёнаў людзей без віны, да дыктатуры і эканамічнай адсталасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Фота: TUT.BY