Жыхары Гомеля пра расейска-ўкраінскае супрацьстаянне



Прамінулы 2018-ы год адзначыўся напружанымі адносінамі паміж Расеяй і Украінай. Жыхары Гомеля, які знаходзіцца на мяжы з расейскай Браншчынай і ўкраінскай Чарнігаўшчынай, насцярожана сачылі за перыпетыямі супрацьстаяння.

Наш карэспандэнт запытаў у гомельцаў, ці не баяцца яны ўцягвання ў канфлікт Беларусі:

– Я разумею гэту праблему так, што калі яна нас закране, то ўжо будзе позна.

– Расея і Украіна вельмі блізка, там родныя ў мяне, я непакоюся за іх. Што рабіць? Я не магу канкрэтна сказаць, трэба запытаць у прэзідэнта Парашэнкі. Я вельмі спачуваю Украіне.

– Такі лёс у Беларусі, яна ніколі не выступала з ваеннымі ініцыятывамі, заўсёды яе ўцягвалі і ахвяраў было вельмі шмат, хаця мы ніколі агрэсарам не выступалі.

Цягам 2018 года больш за 110 байцоў украінскай арміі загінулі пры выкананні абавязкаў у зоне антытэрарыстычнай аперацыі. Амаль 800 з іх атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У лістападзе 2018 года пры спробе прайсці праз Керчанскую пратоку расейскія ўзброеныя сілы абстралялі і атакавалі ўкраінскія катары. Экіпажы трох суднаў былі ўзятыя ў палон і адпраўлены ў Маскву. Украіна ў адказ на такія дзеянні Крамля ўвяла ваеннае становішча.

Беларускае Радыё Рацыя