Жыхары Івацэвічаў будуць піць ваду нізкай якасці?
Івацэвіцкая міліцыя не ўбачыла парушэнняў здзейсненых падчас закупак і рэканструкцыі няякаснага абсталявання для водазабору на Шыбельнай гары ў 2015 годзе.
Кажа аператар водазабору Станіслаў Халадовіч назваў:
– Не выявілі, а дзе ж тое абсталяванне. Пасля рэканструкцыі 90% арматуры, а арматура гэта задвіжка, замененая на ўжываныя. Нічога не працуе, усё ўручную даводзіцца круціць. А гэта ўсё ўплывае на якасць вады. Атрымліваецца грошы выкінутыя на вецер ці ў трубу. І ні слова пра прамыўку ёмістасцяў.
Паводле Станіслава Халадовіча, закупленае абсталяванне нізкай якасці або не для гэтых мэтаў. Яно магло б ужывацца ў меліяратыўных мэтах ці на ачысных, дзе адсутнічае ціск на засаўкі. Вынік – вада нізкай якасці, шкодная для здароўя людзей, то-бок спажыўцоў.
Беларускае Радыё Рацыя