Жыхары Кабакоў – без аўтобуснага прыпынку



Восем месяцаў чакаюць жыхары вёскі Кабакі ў Бярозаўскім раёне, калі парамантуюць у іх вёсцы аўтобусны прыпынак.

img_6053

img_6055

Яшчэ ў першы вясновы месяц з прыпынку сарвала дах. Цяпер няма, дзе схавацца ад дажджу, калі чакаеш аўтобус, – скардзяцца мясцовыя жыхары:

– Нашыя вясковыя людзі ў дождж таксама могуць пастаяць пад дахам. Дык не ж – прыехалі і прыбралі пластык, а праз два тыдні цалкам знялі металічную канструкцыю, каб ніхто нічога не патрабаваў. Калі запыталіся ў старшыні сельсавета, то ён адказаў, што паставяць з металапрофіля. Але, як я разумею, з Амерыкі, відаць, чакаюць гэты металапрофіль.

– Усе, хто прыходзіць на аўтобус, хаваюцца пад вялікім дрэвам.

Па словах вяскоўцаў, раней быў тут прыгожы, капітальна пабудаваны цагляны прыпынак. Навошта было яго разбураць і ставіць хісткую металічную канструкцыю – у Кабаках не разумеюць.

img_6057

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза