Жыхары хутару Хмелева скардзяцца на змены ў экалогіі
Жыхары хутару Хмелева Жабінкоўска раёну Берасцейскай вобласці, атрымалі адказ мясцовых чыноўнікаў з нагоды звароту аб праверцы выканання нормаў аховы прыроды і абароны навакольнага асяроддзя.
Ужо другі год сяляне заўважаюць змены ў экалогіі мясцовасці і звязваюць гэта з парушэннем апрацоўкі палеткаў мясцовай гаспадаркай:
– Цыбуля ўся пакруцілася – незразумела, што з ёй. Ад ягад у роце горка – што маліна, што агрэст. На вішнях пачарнела лісце.
Чыноўнікі ніякіх парушэнняў не выявілі, пра што праінфармавалі ў адказе на зварот грамадзянаў.
Кіраўніцтва раёну зазначыла што праверку і кантроль сельскагаспадарчых работ мусіць ажыццяўляць санітарная служба. Аднак прадстаўніца саннагляду паведамляе што яе паўнамоцтвы не распаўсюджваюцца на прыватную тэрыторыю, а масавую хваробу раслін на большасці падворкаў вызнае за норму:
– На сённяшні дзень у мяне няма ніякіх лабараторных аналізаў. Я іх у вас на гародзе браць не буду, і за свае грошы рабіць не буду.
Жыхарам пакінулі спадзеў абскардзіць дадзены адказ у вышэйшых інстанцыях. Складаецца ўраджанне што мясцовыя чыноўнікі наяўнасць праблемы папросту ігнаруюць і не жадаюць правесці дасканалы аналіз. Будзем спадзявацца на рэакцыю на вышэйшым узроўне, – кажуць аўтары звароту.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце