Жыхары Лоеўскага раёна узгадваюць выбух на ЧАЭС



30 гадоў мінула з дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Першапачаткова трагедыю спрабавалі захаваць у таямніцы ад людзей.

ЧАЭС

(Фота sputnik.by)

Старэйшыя жыхары Лоеўскага раёна, які знаходзіцца на самай мяжы з Украінай, узгадваюць выбух на Чарнобыльскай АЭС:

– Людзям жа адразу не патлумачылі, так пачулі, што нешта ёсць. А пасля ўжо, я не памятаю, праз нейкі час мы даведаліся, што гэта выбухнуў рэактар. Адсюль не высялялі нас нікога, але стаяла пытанне пра частковае высяленне. Паўтара кіламетра да ракі, але кароў напаіць ужо нельга – гэта ўжо зона.

 – Такая смала, яна на ваду падала. Яны пусцілі заражэнне па ўсім свеце. Сыночак мой на кране працаваў, яго загналі туды ў Чарнобыль.

Дагэтуль 53 раёны Рэспублікі Беларусь застаюцца забруджаных радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Цяпер над чацьвёртым рэактарам станцыі ўзводзяць новы саркафаг – над тым, які пабудавалі адразу пасля трагедыі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя