Жыхары Мікашэвічаў падказваюць уладам, што трэба рабіць
Жыллёва-камунальная служба ў Мікашэвічах прывядзе ў парадак дрэвы, якія ствараюць перашкоду жыхарам дома № 10 “А”на вуліцы Першамайскай. Такі адказ атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвіцкага гарвыканкама на калектыўную скаргу жыхароў праблемнага дома, кажа Леанід Дубаносаў:
– Дрэвы вельмі вялікая, высокія, вышэй дома, ствараюць заўсёды цень, ёсць пагроза, што могуць паваліцца, паб’юць вокны, балконы. Зараз будуць толькі небяспечныя галіны рэзаць, а калі лісце ападзе, будуць вершаліны значна падрэзваць.
Леанід Дубаносаў спадзяецца, што ў камунальных службаў дойдуць рукі і да падвалаў гэтага дома, якія знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане.
Беларускае Радыё Рацыя