Жыхары Мікашэвічаў задаволеныя звальненнем старшыні гарвыканкама
Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч звольніўся з пасады, як прынята ў цяперашніх дзяржаўных структурах “па згодзе бакоў”.
Жыхары Мікашэвічаў вельмі задаволены такім, як кажуць, “жаданнем” Давыдовіча, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:
– Думаю, што звальненне старшыні гарвыканкама Анатоля Давыдовіча звязанае з няўменнем своечасова вырашыць шэраг праблемаў, з якімі звяртаюцца грамадзяне Мікашэвічаў. Не зробленая дарога ў 10 мікрараёне. У Мікашэвічах няма нармальных дзіцячых пляцовак. Падвалы ў дамах ў занядбаным стане, не падразаюцца дэвы і так далей. Яго звальненне, мяркую, звязанае ў тым ліку і з неэтычнымі паводзінамі ў працы з людзьмі.
Асабіста ў Леаніда Дубаносава засталіся непрыемныя ўспаміны пра паводзіны Давыдовіча ў час апошняй выбарчай кампаніі. Калі старшыня райвыканкама прылюдна, схапіўшы за грудкі на той час кандыдата ў дэпутаты гарсавета Дубаносава, выпхнуў яго за дзверы кабінета дырэктара Дома культуры пры ўзгадненні месца сустрэчы з выбаршчыкамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org