Жыхары Мікашэвічаў змагаюцца за тэлефонную лінію
Жыхары 10-га мікрараёна Мікашэвічаў не могуць дамагчыся ад гарадскіх уладаў правядзення тэлефоннай лініі ў іх мікрараён. Яны лічаць такі факт, як адсутнасць тэлефоннай сувязі ў ХХІ стагоддзі, проста ганебным. Таму накіравалі скаргу ў Лунінецкі райвыканкам, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:
– Мясцовая ўлада альбо не хоча вынонваць свае абавязкі, альбо не можа. Каб правесці тэлефонную сувязь у ХХІ стагоддзі, якую яны самі павінны былі даўно ўжо правесці, то трэба столькі папер спісаць, столькі дзвярэй паадчыняць…
Лунінецкі райвыканкам адрэагаваў на скаргу жыхароў 10-га мікрараёна. Як паведаміла новая старшыня гарвыканкама Галіна Сацэвіч, у чацвер адбудзецца сход жыхароў, на якім будуць прысутнічаць намеснік старшыні райвыканкама, адпаведныя службы раёна і горада, каб адказаць на ўсе пытанні жыхароў:
– Прапрацоўваюцца ўмовы правядзення тэлефоннай сувязі. У прынцыпе, жыхарам была прапанавана бесправадная тэлефонная сувязь, якая на сённяшні дзень больш актуальная і каштуе, магчыма, танней.
Паводле Леаніда Дубаносава, іх не задавальняе прапанова бесправадной тэлефоннай сувязі. Таму што яна не дае магчымасці мець інтэрнэт.
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы
Фота zn.ua