Жыхары “мяцежнай” вёскі Спорава адмовіліся падпісацца на газету “Маяк”
Многія жыхары “мяцежнай” вёскі Спорава Бярозаўскага раёну адмовіліся падпісацца на раённую газету “Маяк”. Наклад газеты ў ліпені месяцы зменшыўся амаль на 700 экземпляраў.
„Гэта стало адказам на абразлівыя артыкулы галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Іванова адносна развалу помніка і пытання скасавання арэнды на возера Спораўскае”, – кажа жыхар Спорава Міхаіл Пракурат:
– Галоўны рэдактар Іваноў абразіў усё Спорава, ён не аб’ектыўна напісаў, ён толькі адзін бок узяў. І адносна возера абразіў. І адносна помніка – узяў бок ўлады.
Асабліва пакрыўдзіліся вяскоўцы за адзінага свайго жывога ветэрана вайны – 95-гадовага Сяргея Шындыча. “Галоўны рэдактар газеты “Маяк” выставіў ветэрана ў сваім артыкуле ў якасці “скамароха”, – абураецца наш суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя