Жыхары Пінска: Беражэмся, жыць хочацца
Напрацягу апошняга тыдня ў Беларусі прырост за суткі хворых каронавіруснай інфекцыяй вагаецца ў межах тысячы.
Пры гэтым, па разліках Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пік COVID-19 чакаецца ў краіне напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня.
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны перажываюць уздым пандэміі:
– Беражэмся, жыць хочацца. Бутэлька вады з соллю, трубачка, нос прамываем, рукі мыем. І бабулю сваю прымушаю.
– Прафілактыку праваджу. Рукі мыю кожныя паўгадзіны. Абрабатываю нос, горла. Антысептыкі ў мяне заўсёды ёсць. Масак у мяне цэлы набор.
– У паліклініцы тэмпературу правяраюць на ўваходзе. А так стараюся нікуды не хадзіць, толькі вось на працэдуры. Гэта ўсё, што мне трэба.
Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя – у краіне колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі дасягнула 24.873 хворых, памерлі 142 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя