Жыхары Пінска салідарныя з затрыманымі
Жыхары Пінска падтрымліваюць прыхільнікаў перамен, якія за сваю грамадзянскую пазіцыю трапілі “на суткі” ў мясцовы ізалятар. Хтосьці ахвяруе грошы, а хтосьці збірае перадачы для арыштаваных.
Гаворыць сябра “Руху За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч:
– Мы так ужо некалькі перадач сабралі, проста людзі скінуліся па 10 рублёў. Адзін чалавек нават перадаў 150 рублёў на дапамогу. Хтосьці 10, хто як. Людзі запытваліся, чым могуць дапамагчы. Калі ёсць у гэтым патрэба, то мы не адмаўляемся – сабраць перадачу, напрыклад. Так, людзі падтрымліваюць.
На сённяшні дзень у Пінску пакаранне ў выглядзе сутак адбывае юрыст Сяргей Супруновіч, актывіст Руслан Гусейнаў і журналіст-фрылансер Андрэй Якімуш. Апошні ўжо сёння павінен выйсці на волю.
Беларускае Радыё Рацыя